Рафаэль Надаль другі раз выйграў адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе

Вырашальны матч доўжыўся больш за тры гадзіны. Надалю супрацьстаяў серб Новак Джокавіч. Іх сустрэча скончылася трыумфам Надаля — 6:2, 3:6, 6:4, 6:1, паведамляюць спартовыя СМІ.



Для іспанца гэта ўжо другая перамога на кортах "Флэшынг Медаўз". Упершыню ён выйграў тут у 2010 годзе, абыграўшы Джокавіча, а ў 2011 годзе серб узяў рэванш.



Нагадаем, што пераможцай у жаночым адзіночным разрадзе US Open-2013 стала амерыканка Серэна Уільямс. У фінале яна абыграла беларуску Вікторыю Азаранку.



Фота — eurosport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі