Рафаэль Надаль выйграў Australian Open

Рафаэль Надаль / Reuters
Рафаэль Надаль / Reuters

Іспанец Рафаэль Надаль выйграў фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе — першага ў сезоне турніру Вялікага шлема. Яго супернікам быў Данііл Мядзведзеў з Расіі.

Паядынак складаўся з пяці сэтаў і доўжыўся каля 5,5 гадзін.

Гэта 21-я перамога іспанца ў турнірах Вялікага шлема. І гэта рэкорд. Такой колькасць перамог у турнірах Вялікага шлема яшчэ ні ў каго не было.

У беларусаў на Australian Open выступалі Ягор Герасімаў і Аляксандра Сасновіч (яны выбылі ў першым крузе), а таксама Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка. Абедзве дайшлі да 1/8 фіналу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі