Ракаўскае прадмесце ў Мінску могуць перабудаваць
Цяпер вырашаецца, як можна рэстаўраваць існуючыя ў прадмесці будынкі.
Гістарычны цэнтр Мінска зноў могуць перабудаваць: гэтым разам пад увагу трапляе Ракаўскае прадмесце, што вынікае з новага ўказа кіраўніка краіны.
Указ прыняты, каб "забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне аб'ектаў нерухомай маёмасці і стварэнне адзінага архітэктурнага комплексу на тэрыторыі Ракаўскага прадмесця".
Як зменіцца прадмесце, стане вядома праз год, пакуль жа ідуць навуковыя даследаванні. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў дзяржаўнай арганізацыі "Мінская спадчына", якая займаецца гістарычным цэнтрам сталіцы.
Супрацоўнік "Мінскай спадчыны": "Трэба падрыхтаваць праект рэгенерацыі, тады можна будзе дакладна вызначыць магчымасці рэканструкцыі ці ўзнаўлення нейкіх аб'ёмаў".
У арганізацыі дадаюць, што цягам года будзе дакладна вядома, як перабудуюць Ракаўскае прадмесце.
Фота: strator.livejournal.com