Раманчук: Калі ў чэрвені не будзе дэвальвацыі, з'явіцца чорны рынак валюты
Чорны рынак валюты і кантрабанда тавараў з'явяцца ў Беларусі, калі Нацбанк не правядзе дэвальвацыю ў чэрвені. Пра гэта Еўрарадыё распавёў эканаміст Яраслаў Раманчук.
"Дэвальвацыя будзе сто адсоткаў. Калі яе не будзе ў чэрвені, у нас значна хутчэй з'явіцца чорны рынак валюты, фінансавыя кампаніі, кантрабанда тавараў з-за мяжы. І гэтыя ўсё тавары будуць на чорны і шэрым рынках".
Нагадаем, Нацбанк забараніў гандаль валютай на біржы да 1-га чэрвеня. Яраслаў Раманчук лічыць, што гэта сведчыць пра недастатковасць рэзерваў у Нацбанку.
"Тое, што Нацбанк пайшоў на такую радыкальную меру, сведчыць пра тое, што сітуацыя вельмі крытычная. Курс рубля, які існуе сёння не адпавядае ні ўзроўню золата-валютных рэзерваў, ні валютнай выручцы, таксама не адпавядае той колькасці рублёў, якія знаходзяцца ў абароце".
Казаць пра дакладную дату складана, ці гэта будзе 1-га, ці 21-га чэрвеня. На думку Раманчука гэта залежыць ад таго, калі Пракаповіч сустрэнецца з Лукашэнкам, які прыме рашэнне.