Крышціяну Раналду стаў рэкардсменам у Instagtam

Крышціяну Раналду / goal.com
Крышціяну Раналду / goal.com

Зорка турынскага "Ювентуса" і зборнай Партугаліі па футболе Крышціяну Раналду стаў рэкардсменам у Instagtam. На сёння футбаліст — адзіны ў свеце чалавек, на старонку якога ў гэтай сацсетцы падпісаліся 250 мільёнаў карыстальнікаў.

250-ці мільённы падпісчык далучыўся да старонкі Раналду акурат 1-га студзеня. Больш людзей, чым на акаунт футбаліста, падпісана толькі на афіцыйную старонку самой сацсеткі — у яе 382 мільёны карыстальнікаў.

Дарэчы, з зорак следам за Раналду па колькасці падпісчыкаў ідуць спявачка Арыяна Грандэ (214 мільёнаў), акцёр Дуэйн Джонсан (209 мільёнаў), мадэль Кайлі Джэнеру (207 мільёнаў) і спявачка Селена Гомес (200,5 мільёнаў). А галоўным канкурэнтам Крышціяну сярод футбалістаў з'яўляецца Ліянэль Месі — на яго падпісаныя 174,5 мільёнаў фанатаў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі