Крышцiяну Раналду лічыць сябе самым дасканалым футбалістам у гісторыі

Крышцiяну Раналду / gettyimages.com
5 лютага знакамітаму партугальцу Крышцiяну Раналду споўнілася 40 гадоў. У нядаўнім інтэрв'ю ён заявіў, што лічыць сябе "самым дасканалым футбалістам у гісторыі".
"Гэта маё меркаванне. Гэта справа густу, але я лічу сябе такім, — кажа Раналду. — Я раблю ў футболе ўсё. Я добра гуляю галавой, я добра б'ю са штрафных, я добра б'ю левай нагой, я хуткі, я моцны, я скачу…".
Раней Крышціяну гуляў за "Спортынг" (2002-2003), "Манчэстэр Юнайтэд" (2003-2009, 2021-2022), мадрыдскі "Рэал" (2009-2018), "Ювентус" (2018-2021), з 2023-га выступае за саудаўскі "Аль-Наср". Ён па 5 разоў выйграваў "Залаты мяч" і Лігу чэмпіёнаў (найлепшы яе бамбардзір — 145 галоў!). У складзе зборнай Партугаліі правёў 215 матчаў, забіў 135 галоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.