Раналду пераапрануўся бамжом і згуляў у футбол на вуліцы (відэа)
Зорку сусветнага футбола не пазналі.
Нападаючы “Рэала” Крышціану Раналду ўзяў удзел у незвычайнай акцыі. Трохразовы ўладальнік “Залатога мяча” пераапрануўся бамжом і прыкладна гадзіну гуляў у футбол на плошчы Мадрыда, спрабуючы зарабіць грошай.
Мінакі не пазналі зорку сусветнага футбола, а адна дзяўчына нават адмовілася пакінуць яму свой нумар тэлефона.
Футбаліст раскрыўся перад хлопчыкам, якому падараваў мяч з аўтографам.
Акцыя адбылася яшчэ ў студзені гэтага года, аднак відэа з яе апублікавалі толькі цяпер, адзначае sport-express.ru