Раніцай Польшча закрые рух праз памежны пераход у Кузніцы на мяжы з Беларуссю

Раніцай Польшча закрые рух праз памежны пераход у Кузніцы на мяжы з Беларуссю

Раніцай 9 лістапада Польшча часова закрые рух праз памежны пераход у Кузніцы на мяжы з Беларуссю. З беларускага боку — пункт пропуску "Брузгі". Менавіта там у панядзелак сабралося ад 2 да 4 тысяч мігрантаў, якія спрабавалі прарвацца ў Польшчу.

Польскія памежнікі спасылаюцца на сітуацыю, якая склалася на мяжы з Беларуссю. Рух на аўтамабільным пераходзе будзе спынены а 7-й гадзіне раніцы. Польскі бок прапануе кіроўцам арыентавацца на памежныя пераходы ў Цярэспалі і Баброўніках.

"Аб'ектыўных прычын для прыняцця такога рашэння беларускі бок не бачыць", заявіў Дзяржпамежкамітэт Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі