Раніцай у нядзелю Расія выпусціла па Украіне ўвесь свой арсенал
Выратавальнікі на месцы падзення ракеты ў Кіеве
Раніцай у нядзелю Расія выпусціла па Украіне ўвесь свой арсенал. Адначасова былі запушчаныя крылатыя ракеты X-101/55, X-59/69, X-22 і "Калібр", балістычныя ракеты "Іскандэр-М", аэрабалітстычныя ракеты "Кінжал", гіпергукавая ракета "Цыркон" і дроны-камікадзэ "Шахед", а таксама імітацыйныя дроны для перагрузкі сістэм супрацьпаветранай абароны.
Апошні раз так масіраваны абстрэл расіяне ладзілі тры месяцы таму. Ракетная атака працягвалася дзве гадзіны, пагроза падзення БПЛА працягваецца 10 гадзінаў і захоўваецца да цяперашняга часу.
У Пячэрскім раёне Кіева пашкоджаны пяціпавярховы жылы дом. Два чалавекі пацярпелі. Амаль уся Адэса засталася без электрычнасці і ацяплення. У Мікалаеве — двое загінулых і чацвёра пацярпелых.
Мэтай атакі былі цеплавыя электрастанцыі. Некаторыя з іх атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні. Гэта ўжо восьмы масіраваны абстрэл энергетычнай інфраструктуры Украіны з пачатку 2024 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.