Раптоўна памёр беларускі пасол у Германіі Андрэй Гіро
17 лістапада раптоўна памёр беларускі пасол у Германіі Андрэй Гіро, паведамляе БЕЛТА. Нядаўна яму споўнілася 48 гадоў.
Гіро быў прызначаны паслом у Германіі ў чэрвені 2009 года. Да таго часу ён быў начальнікам галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС нашай краіны. На дыпламатычнай працы Андрэй Гіро знаходзіўся з 1993 года.
Цырымонія развітання прызначаная на 18 лістапада, яна адбудзецца ў рытуальнай зале на Альшэўскага, 12 у Мінску ад 10-й да 12-й гадзіны.
Фота: БЕЛТА