Раптоўна памёр старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Аляксандр Кучынскі
29 сакавіка раптоўна памёр старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў 45-гадовы Аляксандр Кучынскі, паведамляе яе прэс-служба. Пра час і месца развітання, пахавання інфармацыя з'явіцца пазней.
Кучынскі — ураджэнец Кобрына. Ён узначальваў асацыяцыю амаль тры гады, а да таго працаваў у ёй на розных пасадах з канца 1990-х, прыйшоў пасля заканчэння юрыдычнага факультэта БДУ.
Асацыяцыя беларускіх банкаў — недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя, якая аб'ядноўвае банкі і арганізацыі, дзейнасць якіх звязана з функцыянаваннем банкаўскай сістэмы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.