Расія агучыла "чорны спіс" з афіцыйных асобаў ЗША
У адказ на санкцыі, аб'яўленыя прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.
Расійскі МЗС заявіў, што 9 афіцыйным асобам і членам Кангрэса ЗША закрываецца ўезд у Расійскую Федэрацыю. Сярод іх — намесніца памочніка прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Кэралайн Аткінсан, памочнікі Барака Абамы Дэніэл Пфайфер і Бенджамін Родэ, сенатары Джон Макейн, Мэры Лэндру і Дэніэл Коўц.
Таксама Масква забараніла ўезд на расійскую тэрыторыю для лідара фракцыі большасці ў Сенаце Кангрэса ЗША Гары Рыда, спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Джона Бэйнара і старшыні сенацкага камітэта па замежных справах Роберта Менендэса, інфармуе ВВС.
Нагадаем, Барак Абама сёння аб'явіў пра пашырэнне спісу расійскіх грамадзян, якія патрапяць пад санкцыі за садзеянне анэксіі Крыма Расіяй. Ён папоўніўся імёнамі спікера Дзярждумы Сяргей Нарышкіна, бізнэсменаў Генадзя Цімчанкі, братоў Ратэнбергаў, Юрыя Кавальчука, кіраўніка Расійскай чыгункі Уладзіміра Якуніна, дэпутата Дзярждумы Сяргея Жалезняка.
Абама: ЗША могуць увесці санкцыі супраць ключавых сектараў эканомікі Расіі
Фота — AFP