Расія назвала арганізатараў тэракта на борце А321, які ўзарваўся ў Егіпце

Расія назвала арганізатараў тэракта на борце А321, які ўзарваўся ў Егіпце

Тэрарыстычная групоўка “Вілаят-Сінай” вінаватая ў арганізацыі тэракта на борце расійскага А321, які пацярпеў крушэнне на Сінайскай паўвыспе. Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сергей Шайгу падчас сустрэчы з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі.

Расійскі міністр адзначыў, што на Сінайскай паўвыспе ўжо год дзейнічае філіял тэрарыстычнай групоўкі “Ісламскай дзяржавы” — гэтак званы “Вилаят-Синай”. Таксама Шайгу заявіў, што Расія падтрымлівае намаганні кіраўніцтва Егіпта ў барацьбе з тэрарызмам, у тым ліку па нармалізацыі сітуацыі на Сінаі, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.

Самалёт А321 авіякампаніі “Кагалымавія”, які ляцеў з егіпецкага Шарм-эш-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, пацярпеў крушэнне 31 кастрычніка. Усе 224 чалавекі, якія былі на борце, загінулі.

Фота: ria.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі