Расія пагражае праз пяць дзён скараціць пастаўкі газу ў Беларусь

Расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў даручыў кіраўніку "Газпрама" Аляксею Мілеру даць Беларусі пяць дзён на вырашэнне пытання аб ліквідацыі запазычанасці за газ.  "У адпаведнасці з умовамі кантракту, у нас ёсць усе падставы скараціць пастаўкі газу ў Беларусь прапарцыйна запазычаснасці перад "Газпрамам", — сказаў Мілер на сустрэчы з Мядзведзевым.

"Давайце тады так і зробім: з улікам таго, што мы з Беларуссю па-партнёрску ўзаемадзейнічаем, дамо пяцідзённы тэрмін для нашых калегаў для таго, каб яны вызначыліся, як паводзіць сябе далей", — цытуе словы расійскага прэзідэнта ИТАР-ТАСС.

Дзмітрый Мядзведзеў даручыў Аляксею Мілеру выйсці "на кіраўнікоў адпаведных беларускіх структур" і прапанаваць ім "у самыя кароткія тэрміны ліквідаваць запазычанасць". "Калі гэтага зроблена не будзе, тады давядзецца прымаць строгія меры", — сказаў Мядзведзеў.


Фота: "Великая Эпоха"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі