Расія перадала Беларусі ракетны комплекс "Іскандэр-М" — Шайгу

Ракетны комплекс "Іскандэр-М" / ТАСС
Ракетны комплекс "Іскандэр-М" / ТАСС

Расія перадала Беларусі ракетны комплекс "Іскандэр-М", здольны несці ядзернае ўзбраенне. Пра гэта заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе з кіраўніцтвам Узброеных сіл Расіі.

Таксама ён паведаміў, што некаторыя ваенныя самалёты Беларусі "атрымалі здольнасць" наносіць удары "сродкамі паражэння ў ядзерным абсталяванні". Ад удакладнення дэталяў Шайгу ўстрымаўся.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння стала вядома пра адпраўку беларускіх ракетчыкаў на навучанне ў Расію. Яны будуць навучацца, у тым ліку, прымяняць ядзерную зброю на комплексах "Іскандэр".

Раней Уладзімір Пуцін казаў, што ў Беларусі размешчаныя 10 расійскіх самалётаў, здольных несці тактычную ядзерную зброю. Да 1 ліпеня плануецца завяршыць будаўніцтва сховішча для такой зброі.

На днях Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы размясціць у Беларусі не толькі тактычную, але і стратэгічную ядзерную зброю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі