Расія планавала тэракты ў паветры супраць Польшчы і іншых краін — Туск

У Еўропе маглі адбыцца тэракты (ілюстрацыйнае фота)

У Еўропе маглі адбыцца тэракты (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Расія планавала тэракты ў паветры супраць Польшчы і іншых краін — па ўсім свеце. Такую заяву 15 студзеня зрабіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Варшаве. Туск спаслаўся на новыя разведданыя, але не стаў агучваць падрабязнасці.

"Апошняя інфармацыя пацвярджае абгрунтаванасць боязі, што Расія планавала тэрарыстычныя акты ў паветры не толькі супраць Польшчы", — заявіў польскі прэм'ер.

Расія пакуль не адрэагавала на гэтае абвінавачванне.

Раней у бок Расіі гучалі абвінавачванні ў падрыхтоўцы і правядзенні дыверсій супраць аб'ектаў крытычнай інфраструктуры. Найбольш вядомыя — пашкоджанні кабеляў у Балтыйскім моры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі