Расія плануе ў некалькі разоў скараціць транзіт газу праз Беларусь
Расія плануе значна скараціць аб'ёмы транзіту газу праз Беларусь пад канец 2021 года, піша выданне Argus.
Гаворка ідзе пра скарачэнне ў некалькі разоў. Гэта значыць, што ў некалькі разоў будзе меншы і прыбытак Беларусі ад транзіту.
Да канца 2021-га Расія плануе запусціць "Паўночны паток — 2" і пачынаць транзіт праз яго, тады залежнасці ад "сюрпрызаў" беларускіх партнёраў больш не будзе. Адначасова Масква пагадзілася захаваць невялікі транзіт праз Украіну. Магчыма, што давядзецца нешта пускаць і па тэрыторыі Беларусі, але гэтае пытанне выключна тэхнічнае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.