Расія саступіла Беларусі ў нафтавай спрэчцы і прыняла беларускія прапановы

Reuters
Reuters

Расія цалкам падтрымала прапановы Беларусі па пастаўках нафты. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на дакладзе рабочай групы па пытаннях пастаўкі нафты і загрузкі НПЗ у Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Я даручаў, каб разгледзелі новыя прапановы Расійскай Федэрацыі па пастаўках вуглевадароднай сыравіны. Яны паступілі ад расіян тры дні таму. Я так разумею, расіяне цалкам пайшлі на нашы прапановы па пастаўках нафты?" — спытаў падчас пасяджэння рабочай групы Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка заявіў, што прапановы Расіі былі разгледжаны на пасяджэнні рабочай групы, і пацвердзіў, што расіяне прынялі прапановы Беларусі па пастаўках нафты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі