Расія ўдарыла "Арэшнікам" па горадзе ў Кіеўскай вобласці

Пажар пасля расійскага ўдара па Кіеве / ілюстрацыйнае фота

Пажар пасля расійскага ўдара па Кіеве / ілюстрацыйнае фота / ДСНС Украіны

Уночы на 24 траўня Расія ўдарыла па Украіне "Арэшнікам". Яго запусцілі з палігона Капусцін Яр у Астраханскай вобласці РФ.

Удар прыйшоўся на раён Белай Царквы — горада ў Кіеўскай вобласці Украіны. Момант, калі ад ракеты ў паветры аддзяліліся боегалоўкі, трапіў на відэа.

"Арэшнік" гэта балістычная ракета сярэдняй далёкасці. Яна можа несці ядзерны зарад, але пра яго наяўнасць падчас удару 24 траўня ў афіцыйных паведамленнях украінскага боку не гаворыцца. Не называецца таксама мэта атакі.

"[Пуцін] запусціў свой "Арэшнік" супраць Белай Царквы. Рэальна неадэкваты. Важна, каб гэта для Расіі не заставалася без наступстваў", — пракаментаваў ужыванне балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.