Расія заяўляе пра беларускі дэмпінг на калійным рынку

Гэтае пытанне абмяркоўвалася ў аўторак на сустрэчы ў Маскве віцэ-прэм'ера Расіі Аркадзя Дварковіча са старшынёй праўлення Банка развіцця Рэспублікі Беларусь Сяргеем Румасам. Пра гэта паведамляе агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з парадкам дня перамоваў. Факт перамоваў пацвердзіў таксама адзін з топ-мэнэджараў "Беларуськалія".



Гаворка ідзе пра пастаўкі беларускага хлоркалію ў Расію праз незалежныя трэйдэрскія структуры. Угнаенні пастаўляюцца ў Расію з коштам ніжэйшым, чым прапануе  расійскі "Уралкалій". Паводле некаторых звестак, калі за ўвесь 2012 год у Расію было завезена 9 тысяч тон беларускага хлоркалія, то сёлета за першае паўгоддзе — 27 тысяч тон.



Нагадаем, што на мінулым тыдні "Уралкалій" абвясціў пра спыненне экспартных продажаў праз "Беларускую калійную кампанію".



Фота — 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі