Расіяне абстралялі Херсон, на прыпынку і рынку загінулі 6 чалавек, 12 параненыя
Прыпынак пасля абстрэлу / https://www.facebook.com/OperationalCommandSouth/
21 лютага расіяне абстралялі ўкраінскі горад Херсон, на прыпынку грамадскага транспарту і на рынку загінулі не менш за 6 чалавек, 12 параненыя. Пад абстрэл таксама трапілі жылыя дамы, аб'екты крытычнай інфраструктуры, лякарня, дзіцячы садок. Некалькі будынкаў атрымалі істотныя пашкоджанні, загарэліся некалькі кватэр. Таксама быў абстраляны і Ачакаў, паведамляе Аператыўнае камандаванне "Поўдзень" Узброеных сіл Украіны.
Адзначаецца, што абстрэл з "Града" адбыўся падчас выступу ў Маскве Уладзіміра Пуціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.