Расіяне уцяклі ад мабілізацыі на Аляску — праплылі на лодцы 400 кіламетраў

У ЗША спадзяюцца, што "флатыліі лодак" з РФ не будзе / alaskasnewssource.com
У ЗША спадзяюцца, што "флатыліі лодак" з РФ не будзе / alaskasnewssource.com

На востраве Святога Лаўрэнція ў штаце Аляска ў ЗША 4 кастрычніка берагавая ахова затрымала невялікую лодку з двума расіянамі з Чукоткі. Яны праплылі 400 кіламетраў, каб выратавацца ад мабілізацыі ў расійскую армію і адпраўкі на вайну ва Украіну. У той жа дзень уцекачоў вывезлі з вострава ў горад Анкорыдж на Алясцы.

Амерыканскія службы высвятляюць магчымасці ўезду згаданых расіян у Злучаныя Штаты. Мяркуецца, што гэта адзінкавы выпадак і "флатыліі лодак" з РФ чакаць не варта.

З 21 верасня, калі ў Расіі была аб'яўлена мабілізацыя, за мяжу ўцяклі сотні тысяч мужчын (па некаторых ацэнках — да 700 тысяч).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі