Расіяне знішчылі Трыпальскую ЦЭС праз недахоп ракет ва УСУ — Зяленскі

Трыпальская ЦЭС цалкам знішчаная

Трыпальская ЦЭС цалкам знішчаная / ukranews.com

Расіяне здолелі знішчыць Трыпольскую ЦЭС, бо ў тым рэгіёне скончыліся ракеты для яе абароны. Гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю PBS.

ЦЭС у Трыполлі была знішчаная падчас нядаўняй масіраванай атакі расіянаў на энергасістэму Украіны. Гэтая станцыя забяспечвала святлом Кіеўскі рэгіён.

У інтэрв'ю Зяленскі казаў пра дэфіцыт тэхнікі, якую абяцаюць, але не своечасова перадаюць хаўруснікі.

"Я вам прывяду адзін прыклад, вельмі просты: на Трыпальскай станцыі, ад яе залежыць святло ў Кіеўскім рэгіёне. Ляцелі 11 ракет. Першыя сем мы знішчылі, чатыры знішчылі Трыполле. Чаму? Таму што было ракет нуль. У нас скончыліся ўсе ракеты, якія абаранялі Трыполле", — расказаў украінскі прэзідэнт.

У інтэрв'ю Зяленскі казаў пра нядаўнюю атаку Ірана на Ізраіль. На думку ўкраінскага прэзідэнта, без дапамогі саюзнікаў Тэль-Авіў не змог бы абараніцца ад такой магутнай атакі Тэгерана. "Было задзейнічана шмат усяго, чаго не хапае Украіне... Гэта сапраўды дэманстрацыя таго, што такое хаўруснікі не на паперы, а ў небе", — адзначыў Зяленскі і нагадаў, што Украіна абараняе неба самастойна.

Наняпэдадні Зяленскі ўжо казаў, што заходнія дзяржавы маглі б гэтак жа дапамагчы Украіне абараніцца ад расійскіх нападаў, як і Ізраілю — ад іранскіх удараў. Але ў ЗША на гэты адказалі, што збіваць дроны, якія запускае Расія, яны не будуць. Гэта заявіў прадстаўнік Белага дома Джон Кірбі ў адказ на пытанне, чаму ЗША з хаўруснікамі дапамагалі збіваць іранскія дроны над Ізраілем, але не могуць рабіць тое ж ва Украіне.

"Гэта розныя канфлікты, розная паветраная прастора, розныя карціны пагроз. Прэзідэнт выразна даў зразумець з пачатку канфлікту ва Украіне, што ЗША не плануюць удзельнічаць у канфлікце, прымаючы на сябе баявую ролю, і мы гэтага не рабілі", — сказаў Кірбі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі