Расіяне зноў вярнулі ў Беларусь буйную партыю мяса і гародніны

“Россельгаснагляд” заявіў пра новыя факты вяртання ў Беларусь партыі харчоў. 10 красавіка ў пункт папярэдняга паведамлення “Чырвоны Камень” паступіла замарожаная ялавічына ў паўтушах агульнай вагой болей за 18 тон, якую везлі ў Санкт-Пецярбург. У часе ветэрынарнага кантролю выяўлена, што на частцы паўтуш змешчаныя нечытэльныя адбіткі ветэрынарных клеймаў. Апроч таго, у ветэрынарным сертыфікаце не было ўсёй неабходнай інфармацыі. Партыю мяса вярнулі адпраўніку — Мсціслаўскаму райпо (Магілёўская вобласць).

12 красавіка на аўтадарозе Масква — Мінск завярнулі 20 тон белакачанная капусты. Прадукцыя мела фітасанітарны сертыфікат з непраўдзівай інфармацыяй, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі