Расіянін і ўкраінка везлі 25-гадовую беларуску для заняткаў прастытуцыяй

Расіянін і ўкраінка везлі 25-гадовую беларуску для заняткаў прастытуцыяй

У пасёлку Юбілейны Гомельскага раёна затрымалі расіяніна і ўкраінку. У сваім аўтамабілі яны везлі 25-гадовую дзяўчыну для заняткаў прастытуцыяй.

Украінскіх і беларускіх дзяўчат вербавалі праз інтэрнэт, прапаноўваючы вакансіі ў расійскім гатэльным бізнэсе і высокі заробак. Тым, хто згадзіўся, пры ўдакладненні заробкаў растлумачылі асаблівасці службовых абавязкаў.

Як піша “Гомельская праўда”, зараз высвятляецца, колькі дзяўчат трапілі пад уплыў такіх працадаўцаў, а таксама кола тых, хто мае дачыненне да іх вербавання і транспартавання.

Затрыманых вінавацяць у арганізацыі і (ці) выкарыстанні занятку прастытуцыяй альбо стварэнне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Фота: newsmir.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі