Расіянін вёз пад сядушкамі аўтамабіля 63 кг гашышу (відэа)

Расіянін вёз пад сядушкамі аўтамабіля 63 кг гашышу (відэа)

Супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні з дапамогай сабак выявілі 63 кг гашышу, якія вёз на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза 48-гадовы расіянін. Пра гэта інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта

Буйную партыю наркотыкаў мужчына схаваў пад сядушкамі аўтамабіля "Kia Sorento" у спецыяльна абсталяваным тайніку. Расіянін ехаў з Літвы праз пункт пропуску "Каменны Лог" па "зялёным" калідоры, дзе нічога не трэба дэклараваць. Калі мытнікі запрасілі яго на агляд аўтамабіля з дапамогай інспекцыйна-надгляднага комплексу, кіроўца паспрабаваў уцячы. Аднак яго затрымалі памежнікі. 

З хованкі мытнікі дасталі 67 брыкетаў з рэчывам цёмна-карычневага колеру. Эксперты высветлілі, што ў адным з брыкетаў знаходзіцца гашыш. Астатнія брыкеты цяпер знаходзяцца на экспертызе.

За парушэнне рэжыму ў пункце пропуску расіяніна аштрафавалі на 1020 рублёў (40 базавых велічыняў). За незаконны абарот наркотыкаў на яго пачалі крымінальную справу. Правапарушальнік затрыманы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі