Расійскаму блогеру Глебасу на 10 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь

Блогер Глебас

Блогер Глебас / з акаўнта ў YouTube

Расійскаму блогеру Глебасу на 10 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь. Пра гэта ён сам расказаў на сваім канале ў YouTube.

У Мінску хлопец адсядзеў 13 сутак па абвінавачанні ў "дробным хуліганстве". Міліцыя затрымала яго 12 жніўня за ролікі ў ТікТок. На адным з іх "малады чалавек паспрабаваў спыніць тралейбус", а на іншым — "гучна расказваў анекдот у вагоне метро, выказваючыся нецэнзурнай лаянкай".

У мінскай міліцыі хлопец прасіў прабачэння і казаў, што "паказаў няправільны прыклад моладзі".

Глеб Дзямідаў мае 5,2 млн падпісчыкаў у TikTok і 150 тысяч — у Instagram.

@euroradio.lite

0913 (1)(1)Расійскаму блогеру Глебасу на 10 год забаранілі ўезд у Беларусь. У Мінску хлопец адсядзеў 13 сутак за "дробнае хуліганства". Міліцыя затрымала яго 12 жніўня за ролікі ў ТікТок. На адным з іх "малады чалавек паспрабаваў спыніць тралейбус", а на іншым — "гучна расказваў анекдот у вагоне метро, выказваючыся нецэнзурнай лаянкай". #беларусь #навіны #новостибеларуси #глебас

♬ original sound - Еўрарадыё.Лайт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі