У Беларусі міліцыя затрымала блогера з Расіі — "хуліганіў"
Блогер у мінскай міліцыі
У Мінску міліцыя затрымала 21-гадовага блогера з Расіі. Сцвярджаецца, што ён "перашкаджаў руху тралейбуса і гучна лаяўся нецэнзурнай лаянкай у метро". Міліцыянеры спасылаюцца на відэа, якое пабачылі ў інтэрнэце. На адным з іх "малады чалавек паспрабаваў спыніць тралейбус", а на іншым — "гучна расказваў анекдот у вагоне метро, выказваючыся нецэнзурнай лаянкай". Яго знайшлі затрымалі. Супраць яго склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях за "дробнае хуліганства".
У мінскай міліцыі замежнік прасіў прабачэння і прызнаваў, што "паказаў няправільны прыклад моладзі".
Затрыманым аказаўся Глеб Дзямідаў (Глебас). Ён мае 5,2 млн падпісчыкаў у TikTok і 150 тысяч — у Instagram.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.