Расійская амбасада просіць пра сустрэчу з Баўмгертнерам

Як паведамляе interfax.by са спасылкай на расійскую амбасаду, потым запыт будзе перададзены ў праваахоўныя органы. Дыпламаты спадзяюцца, што на гэтым тыдні яны атрымаюць адказ наконт даты сустрэчы.



Па словах загадчыка консульскага аддзела амбасады Ігара Карагіна, гэта планавая сустрэча. Сам арыштаваны гендырэктар "Уралкалія" пра сустрэчу з работнікамі амбасады не прасіў. Але згодна з законам дыпламаты могуць сустракацца з падследным не радзей за адзін раз у два месяцы.



Нагадаем, што Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску 26 жніўня. Месяц ён прабыў у СІЗА КДБ, пасля чаго быў пераведзены пад хатні арышт. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, цяпер расійскага менеджара вінавацяць у крадзяжы.



Фота — vedomosti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі