Расійская станцыя "Луна-25" страчаная. Яна сутыкнулася з Месяцам

Запуск ракеты з месяцовым модулем "Луна-25" / Раскосмас

Запуск ракеты з месяцовым модулем "Луна-25" / Раскосмас

Станцыя "Луна-25", пра няштатную сітуацыю з якой прыкладна суткі таму паведаміў "Раскосмас", страчаная. Касмічны апарат спыніў сваё існаванне, паведамляюць у ведамстве.

"Рэалізаваныя 19 і 20 жніўня мерапрыемствы па пошуку апарата і выхаду з ім у сувязь вынікаў не далі.

Па выніках папярэдняга аналізу, у сувязі з адхіленнем фактычных параметраў імпульсу ад разліковых, апарат перайшоў на неразліковую арбіту і спыніў сваё існаванне ў выніку сутыкнення з паверхняй Месяца", — паведамляе Раскосмас.

Катастрофа ставіць крыж на расійскіх даследаваннях Месяца як мінімум да 2027 года, на які Раскосмас анансаваў запуск станцыі "Луна-26". Зрэшты, цяпер тэрміны могуць быць скарэктаваныя з улікам пошукаў прычын няўдачы.

Касмічная праграма "Луна-25" рыхтавалася да запуску на працягу 15 гадоў. У выніку дарагая станцыя паспела зрабіць і перадаць на зямлю толькі адзін здымак Месяца.

Российская станция "Луна-25" потеряна. Она столкнулась с Луной
Здымак Месяца, зроблены касмічным апаратам "Луна-25" / Раскосмас

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі