Расійскі анклаў у Гомельскай вобласці (карта)
Дзве вёскі — Санькова і Мядзвежжа — знаходзяцца на тэрыторыі Добрушскага раёна, але з'яўляюцца тэрыторыяй Расіі.
Зараз у гэтых вёсках ніхто не жыве, а сама тэрыторыя ў 4,5 квадратных кіламетраў прызнаная зонай забруджання радыяцыяй. Пасля Другой сусветнай вайны на тэрыторыі анклава жыло больш за 500 чалавек. Пасля Чарнобыльскай аварыі раён аказаўся забруджаным. У 1999-м вёскі былі ліквідаваныя, але засталіся ў складзе Бранскай вобласці.
Існуе некалькі версій з'яўлення двух расійскіх вёсак на тэрыторыі Беларусі. "Российская газета" прыводзіць дзве найбольш верагодных: зямлю яшчэ у ХХ стагоддзі выкупілі ў мясцовага памешчыка сяляне з расійскай Дабрадзееўкі.
Па іншай версіі, вёскі заснавалі ўцекачы-стараверы. У 20-х гадах ХХ стагоддзя яны апынуліся ў Беларусі. І, нібыта, мясцовыя жыхары папрасілі пакінуць іх у складзе Расіі.
Ад вёсак да мяжы з Расіяй каля 800 метраў праз балоты.