Расійскі эксперт напісаў ліст у адміністрацыю Пуціна пра Беларусь і Украіну

Былы навуковы супрацоўнік Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў (да 2009 года ён уваходзіў у склад Службы замежнай разведкі Расійскай Федэрацыі) Аляксандр Сыцін звярнуўся з адкрытым лістом да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргея Іванова. Ён звяртае ўвагу на "недахопы ў інфармацыйна-аналітычным забеспячэнні знешнепалітычнай дзейнасці Расійскай Федэрацыі".

Сыцін перакананы, што "шэраг сучасных знешнепалітычных і міжнароднаправавых выклікаў не ў апошнюю чаргу звязаны з некваліфікавана праведзенай інфармацыйна-аналітычнай прапрацоўкай праблем постсавецкай прасторы і міжнародных адносінах у цэлым". Ён згадаў Расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў, які "сістэматычна падмяняе здаровы інфармацыйны аналіз праваслаўна-патрыятычнымі дэкларацыямі".

"Імперская рыторыка, грэбаванне суверэнітэтам і дзяржаўнасцю краін-партнёраў па СНД прывялі да ізаляцыі, падзення ўзроўню аналітычных ацэнак і аўтарытэту Інстытута ў экспертных колах нават бліжэйшых эканамічных і палітычных партнёраў РФ — Беларусі і Казахстана", — піша ў Facebook Аляксандр Сыцін. Эксперт звяртае ўвагу на тое, што неабаснавана быў ўзяты курс на развіццё кантактаў з абмежаванай групай "замежных аднадумцаў", якія з'яўляюцца ў сваіх краінах "палітычнымі маргіналамі". З-за таго, што яны падаюць скажоную карціну пра сітуацыю ў краінах СНД, Адміністрацыя прэзідэнта Расіі не валодае інфармацыяй пра рэальнае становішча спраў.

Сярод пралікаў Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў эксперт называе "недаацэнку суб'ектыўнасці і суверэннасці краін СНД", "актыўную прапаганду адраджэння імперыі", "памылковую ацэнку масавых настрояў, патэнцыялу супраціўлення і магчымасцяў стварэння прарасійскіх рухаў у Беларусі і Украіне". Сыцін лічыць, што "сур'ёзныя пралікі былі дапушчаныя пры вывучэнні сацыяльна-эканамічных перспектываў уваходжання Крыму ў склад РФ".

“Каб захаваць суверэнітэт, Беларусь уступіць у супярэчнасці з Расіяй”

Фота: Fotolia, newsbalt.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі