Расійскі хірург падчас аперацыі скраў у пацыента гераін

Як інфармуе РБК, хірург рабіў аперацыю мужчыну, які перавозіць у страўніку гераін. Вынятыя наркотыкі ён перадаў супрацоўнікам паліцыі. Аднак праз нейкі час выявілася, што частка гераіну знікла.



Паліцыянты, якія вярнуліся да лекара, выявілі, што той знаходзіцца ў стане наркатычнага ап'янення, а ў вопратцы хавае скрутак з 5 г гераіну.



Следчыя пачалі адразу дзве крымінальныя справы — за незаконнае набыццё і захоўванне наркатычных сродкаў у буйным памеры, а таксама за крадзеж наркатычных сродкаў у буйным памеры. Хірургу можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі.



Фота — kartashevaclinic.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі