Расійскі касманаўт сфатаграфаваў Мінск з космасу
Расійскі касманаўт Сяргей Разанскі сфатаграфаваў Мінск з космасу і выклаў фатаздымкі ў Twitter. "Я ведаю, што многія з вас чакалі фота сталіцы Рэспублікі Беларусь", — падпісаў свае здымкі камандзір 52-й экспедыцыі на Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС).
Раней фотаздымкі Мінска з космасу выкладаў у сацсетках ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі. Ён таксама фатаграфаў беларускую сталіцу з борта МКС. Навіцкі фатаграфаў Мінск удзень і ўначы, а таксама рабіў здымкі Брэста і Гомеля.
2 чэрвеня Навіцкі вярнуўся з другой экспедыцыі на МКС, куды ён браў з сабой дзяржаўны сцяг Беларусі. Наш суайчыннік правёў на арбіце 197 дзён.
#Минск. Я знаю, что многие из вас ждали фото столицы Республики #Беларусь // Hero City #Minsk - the capital and largest city of #Belarus. pic.twitter.com/QMycDPb1xG
— Сергей Рязанский (@SergeyISS) September 11, 2017