Расійскі міністр расказаў пра кампраміс з Беларуссю наконт цаны на газ

Расійскі міністр расказаў пра кампраміс з Беларуссю наконт цаны на газ

Беларусь і Расія дасягнулі кампрамісу па цане на газ. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Расія 24" заявіў кіраўнік Міністэрства энергетыкі Расійскай Федэрацыі Аляксандр Новак. Паводле яго слоў, у справе запазычанасці, якая сёлета ўзнікла ў Беларусі, знойдзена рашэнне.

"Усе ўмовы агавораныя, ключавая з гэтых умоваў — што ўсе запазычанасці будуць пагашаны, і газ будзе аплачвацца па цане ў адпаведнасці з пагадненнем па формуле, якая дзейнічала да гэтага часу", — цытуе словы Новака tass.ru.

Як паведамляла Еўрарадыё, працяглы час Беларусь вяла з Расіяй няпростыя перамовы ў спадзяванні знізіць кошт на газ, які лічыла несправядлівым (патрабавала ад Расіі пераходу да роўнадаходных цэнаў на газ). Наша краіна плаціць за тысячу кубеметраў больш за 132 долара, ва ўрадзе прапаноўвалі новы кошт — 73 долара. Расійскі бок зніжаць адмаўляўся, запазычанасць, пра якую казалі ў Маскве (281 млн долараў), не хацеў прызнаваць. На фоне газавага канфлікту Расія зменшыла на траціну пастаўкі нафты ў Беларусь. Мінск у адказ істотна падняў кошты на транзіт нафты. Пасля таго, як пагадненне было дасягнута, Беларусь рашэнне пра павышэнне тарыфаў адмяніла. Да 20 кастрычніка наша краіна мусіць разлічыцца з Расіяй па недаплаце за пастаўлены газ. У сваю чаргу, Расія адновіць у поўным аб'ёме пастаўкі нафты ў Беларусь.

Расійскі міністр расказаў пра кампраміс з Беларуссю наконт цаны на газ
Аляксандр Новак. Фота: ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі