Расійскі навуковец: Кіраўніцтва Беларусі можа хацець атрымаць атамную зброю

Расійскі навуковец: Кіраўніцтва Беларусі можа хацець атрымаць атамную зброю

Інтарэс кіраўніцтва Беларусі да стварэння ўласнай атамнай станцыі можа быць звязаны з жаданнем атрымаць атамную зброю. Такое меркаванне выказаў вядомы расійскі біёлаг, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук Аляксей Яблыкаў. Гэтую тэму ён закрануў падчас дыскусіі на міжнароднай канферэнцыі "Чарнобыль +30", якая 24 красавіка праходзіць у Мінску.

"Калі краіна мае доступ да мірных атамных тэхналогій, то яна прайшла палову шляху для таго, каб мець атамную зброю. А атамная зброя — гэта зброя дзяржаўнага шантажу, як мы цяпер бачым у Расіі", — цытуе словы Яблыкава БелаПАН. Расійскі навуковец адзначае, што ў Беларусі ёсць "магутны навуковы атамны цэнтр" (Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны") і, пры наяўнасці ўласнага плутонія, выраб атамнай бомбы не будзе праблемай.

Таксама Аляксей Яблыкаў выказаў меркаванне, што калі б не Чарнобыльская катастрофа 1986 года, Беларусь была б развітай еўрапейскай краінай. Па-першае, на ліквідацыю наступстваў аварыі давялося выдаткаваць вялізныя грошы, па-другое, з краіны з'ехала "каля 15% насельніцтва" ("самыя актыўныя людзі"), па-трэцяе, уплыў Чарнобыля на здароўе жыхароў Беларусі (хваробы, заўчасныя смерці), на экалогію.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі