Расійскі танкіст спытаў ва ўкраінскіх байцоў, як праехаць да Кляшчэеўкі

Украінскія вайскоўцы каля захопленага танка

Украінскія вайскоўцы каля захопленага танка / facebook.com/22ombr

Украінскія вайскоўцы распавялі пра кур'ёзны выпадак, які здарыўся днямі на фронце. Тады ўдалося захапіць расійскі "танк-хлеў" і ўзяць палоннага. Як піша pravda.com.ua, механіка-кіроўцу расійскага танка Т-62 узялі ў палон двое баявых медыкаў 244-га батальёна терабароны 112-й асобнай брыгады Узброеных сіл Украіны.

Са слоў палоннага стала вядома, што гармата ў танку не працавала, і яго выкарыстоўвалі выключна як бронетранспарцёр — для перавозкі салдат. Блукаючы ноччу ў раёне Кляшчэеўкі, расійскі танкіст убачыў ужо сапраўдны бронетранспарцёр, які аказаўся ўкраінскім. Але ў той момант ён падумаў, што сустрэў "сваіх" і паехаў за ім.

Украінцы трохі здзівіліся, што за імі ганяецца танк і схаваліся ў пасадцы. Танк даехаў да яе і спыніўся. З яго выйшаў расійскі танкіст, які спытаў... дарогу да Кляшчэеўкі. Пагаварыць з ім выйшлі баявыя медыкі з пазыўнымі "Таёта" і "Мокры". Яны ўзялі ў палон "танкіста Толіка". Яго пасадзілі ў бронетранспарцёр, і яны паехалі па сваіх справах, а танк застаўся на месцы. Раніцай яго знайшлі і забралі ўкраінскія байцы з іншага падраздзялення (з 22-й механізаванай брыгады). Высветлілася, што трое расіян з экіпажу ўначы схаваліся, і іх таксама ўзялі ў палон. Адзін з іх трымаў у руцэ гранату, але ў выніку адмовіўся падрываць сябе. Яшчэ адзін уцякаў, але яго захапілі ў палон байцы з іншага падраздзялення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі