Расійскім чыноўнікам забароняць бясплатныя паштовыя скрыні
Службоўцам нельга будзе карыстацца для працы сервісамі mail.ru, gmail.com і Яндэкс. Пошта.
Забарону аформяць на заканадаўчым узроўні. Гэта павінна абараніць сакрэтныя матэрыялы ад атак хакераў. Увесці падобны закон вырашылі пасля рэзананснага скандалу з Эдвардам Сноўдэнам, паведамляюць расійскія інфармагенцтвы. Летась былы супрацоўнік ЦРУ распавёў, што амерыканскія спецслужбы збіраюць інфармацыю і звесткі аб карыстальніках інтэрнэту.
Аўтары новага законапраекту адзначаюць, што навіна не будзе тычыцца прыватнага ліставання чыноўнікаў. Галоўнай мэтай закону стане спроба абараніць унутраную перапіску ўладаў ад узлому хакерамі.