Расійскія камуністы абмяркоўваюць акцыю ў падтрымку беларусаў і Лукашэнкі

Акцыі ў падтрымку беларускага народа і курса Аляксандра Лукашэнкі прапанаваў правесці па ўсёй Расіі дэпутат Дзярждумы ад КПРФ Анатоль Локаць. Днямі ён вярнуўся з Беларусі, дзе наведаў "Славянскі базар".
На пасяджэнні фракцыі КПРФ, якое праходзіла 14 ліпеня пад кіраўніцтвам лідэра камуністаў Генадзя Зюганава, Локаць распавёў пра сітуацыю ў Беларусі. Паводле яго слоў, беларуская эканоміка ўжо адчувае "пэўныя складанасці".

Як прыклад, ён прывёў Мазырскі і Наваполацкі нафтаперапрацоўчыя заводы, якія "працуюць не на поўную магутнасць з-за скарачэння паставак па трубаправодзе "Дружба". На думку Анатоля Локця, такім чынам "рэалізуецца палітыка ўдушэння Беларусі" з мэтай пераходу "прамысловасці рэспублікі ў рукі расійскіх алігархаў".

Аднак на пасяджэнні фракцыі ніякіх рашэнняў у справе правядзення акцый не было прынята.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі