Расійскія майнеры актыўна рэгіструюць кампаніі ў Беларусі
У рэгіёнах Беларусі адзначаецца ўсплёск дзелавой актыўнасці пасля абнародавання дэкрэтаў "Аб развіцці лічбавай эканомікі" і "Аб развіцці прадпрымальніцтва". Кожны дзень рэгіструюцца новыя фірмы і кампаніі. Пра гэта газеце "СБ. Беларусь сегодня" распавёў дырэктар інкубатара малога прадпрымальніцтва "Закон і парадак» ў Віцебску Міхаіл Кейзераў.
"Сёння кожны дзень мы рэгіструем 2-3 новыя юрыдычныя асобы. Шчыра скажу: такой дынамікі не было шмат гадоў. Усё вельмі натхніліся. Да нас з Расіі, з Прыбалтыкі пераязджае шмат майнінгавых кампаній, людзі так і кажуць: "У нас гэтым займацца складана, а ў вас створаныя ўсе ўмовы". Мы ў сваю чаргу робім усё для таго, каб гэтыя кампаніі ў нас замацаваліся, каб ствараліся новыя працоўныя месцы і плаціліся падаткі", — распавёў спецыяліст.
Згаданыя дэкрэты былі падпісаныя Аляксандрам Лукашэнкам напрыканцы 2018 года. Згодна з імі, у Беларусі будзе развівацца лічбавая эканоміка, набываюць легальны статус крыптавалюты.