Расійскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у спецыяльным вучэнні ў Беларусі

Расійскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у спецыяльным вучэнні ў Беларусі

Расійскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у спецыяльным вучэнні ў Беларусі, яно пачалося 21 жніўня і працягнецца да 25 жніўня. Як інфармуе прэс-служба Мінабароны нашай краіны, вучэнне папярэднічае “Захаду-2017”, прызначанаму на верасень. Мерапрыемства праходзіць на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей, у тым ліку на палігоне “Барысаўскі”. Яго тэмай з’яўляецца “Выкарыстанне сіл і сродкаў тылавога і тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі падчас вырашэння  сумесных задач у перыяд узрастання ваеннай пагрозы”.

У вучэнні задзейнічана больш за 2500 беларускіх і расійскіх вайскоўцаў, каля паўтысячы адзінак спецыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі. Адзначаецца, што ў такім фармаце яно праводзіцца ўпершыню. Будуць адпрацаваныя пытанні “тэхнічнага прыкрыцця аб’ектаў на ўчастках ваенна-аўтамабільных дарог, арганізацыі інжынерна-аэрадромнага і аэрадромна-тэхнічнага забеспячэння пасадкі на аэрадромны ўчастак дарогі" і г. д.

Колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у вучэнні, не паведамляецца. Невядома і тое, ці застануцца яны ў Беларусі ў чаканні пачатку “Захаду-2017”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі