Расійскія вайскоўцы, якія ехалі ў Беларусь, трапілі ў аварыю пад Смаленскам?
Расійскія вайскоўцы, якія ехалі ў Беларусь, магчыма, трапілі ў аварыю пад Смаленскам. Інфармацыя пра гэта з'явілася на асобных тэлеграм-каналах. А 4-й гадзіне раніцы 6 лютага на трасе М1 перакуліўся "Камаз" з людзьмі. Нібыта кіроўца ў нейкі момант не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго аўтамабіль апынуўся на паласе сустрэчнага руху, наляцеў на агароджу.
Сцвярджаецца, што ў калоне было тры дзясяткі машын, з якіх былі знятыя рэгістрацыйныя нумары. А пацярпелыя вайскоўцы адмовіліся называць медыкам, якія аказвалі ім дапамогу, свае даныя (сур'ёзных траўмаў не было). Па звестках паліцыі, калона накіроўвалася ў Беларусь са смаленскага аэрадрома "Паўночны".
Паведамленні пра аварыю пацвярджае смаленскае выданне са спасылкай на ратавальнікаў (яны выязджалі на месца здарэння). Яна адбылася на 417-м кіламетры трасы М 1 у Смаленскім раёне каля населенага пункта Лосева. Пра пацярпелых не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.