Распачата крымінальная справа за знявагу ў інтэрнэце
У Дубровенскі раённы аддзел Следчага камітэта (Віцебская вобласць) звярнулася маці жыхаркі раённага цэнтра.
Жанчына расказала, што з асабістай старонкай, зарэгістраванай у сацыяльнай сетцы яе дачкой, робяцца маніпуляцыі, якія прыніжаюць гонар і годнасць непаўналетняй. Невядомыя скапіравалі здымкі, размешчаныя на асабістай старонцы яе дачкі, перарабілі іх пры дапамозе Photoshop, пасля чаго непрыстойныя фота размясцілі ў інтэрнэце ў агульным доступе.
Па распачатай крымінальнай справе праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, скіраваных на ўстанаўленне вінаватай асобы. Зламысніку ці зламыснікам пагражае абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, паведамляе БелаПАН.
Фота — Fotolia