Рассельгаснагляд дазволіў пастаўкі ў Расію прадукцыі "Бабушкиной крынки"

Рассельгаснагляд з 18 снежня зняў абмежаванні на пастаўку ў Расію прадукцыі ААТ "Бабушкина крынка". Такое рашэнне было прынятае пасля праверкі беларускага прадпрыемства, праведзенага расійскімі спецыялістамі.

Разам з тым Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі звярнулася ў адрас галоўнага дзяржаўнага ветэрынарнага інспектара Беларусі Васіля Півавара з просьбай ажыццяўляць сертыфікацыю прызначанай для паставак у Расію прадукцыі "Бабушкиной крынки" толькі пасля ліквідацыі выяўленых у ходзе праверкі парушэнняў, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, Рассельгаснагляд зняў забарону на пастаўкі мясной і малочнай прадукцыі з 12 прадпрыемстваў Беларусі з 18, якія былі правераны падчас сумесных інспекцый. Рашэнні ў дачыненні да яшчэ 6 прадпрыемстваў будуць прынятыя расійскім бокам пасля дэталёвага аналізу матэрыялаў праверкі.

Нагадаем, восенню Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі харчовай прадукцыі з больш чым 20 беларускіх прадпрыемстваў. Прычынай назвалі выяўленую неадпаведнасць таварных партый харчовай прадукцыі нормам і патрабаванням, прадугледжаных заканадаўствам Расіі і Мытнага саюза.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі