Рассельгаснагляд патлумачыў, якую прадукцыю нельга ўвозіць з Беларусі

З 20 кастрычніка Расія ўводзіць абмежаванні на імпарт расліннай прадукцыі з нашай краіны. Гэтае рашэнне з'явілася пасля серыі папярэджанняў аб рээкспарце праз Беларусь забароненага заходняга харчавання.

Забарона тычыцца толькі нявызначанай прадукцыі, удкаладняе прэс-сакратар "Рассельгаснагляда" Юлія Трафімава:

“Гаворка не вядзецца пра ўсю раслінную прадукцыю. Мы забараняем да ўвозу раслінную прадукцыю без маркіроўкі. Бо ёсць факты: за 2 месяцы больш за 80 спробаў увозу расліннай прадукцыі, якую нельга было ідэнтыфікаваць”.

Нагадаем, у жніўні Расія забараніла ўвозіць на сваю тэрыторыю прадукты харчавання з краін Еўрасаюза, ЗША, Канады, Нарвегіі і Аўстраліі, якія ўвялі супраць яе санкцыі. Забарона закранула ў тым ліку і садавіну з гароднінай.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі