Рассельгаснагляд знайшоў залацісты стафілакок у беларускай ікры
Ікра / pexels.com
Эксперты Рассельгаснагляду выявілі парушэнні ў беларускай жывёлагадоўчай прадукцыі, якая пастаўлялася на экспарт, паведамляе расійскае ведамства.
У ікры далікатэснай з крэветкай знайшлі залацісты стафілакок. Гэта прадукцыя выпушчаная сумесным беларуска-германскім прадпрыемствам "Санта Брэмар".
Рассельгаснагляд паведамляе пра парушэнні, выяўленыя ў таварах і з іншых краін ЕАЭС. Кантроль не прайшлі малочная прадукцыя з Казахстана, а таксама фарэль і каўбасы з Кыргызстана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.