Раўненне на Маскву: ад прарасійскіх партый да вайсковых цэнтраў
Планы па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі аднымі размовамі і абмеркаваннямі “дарожных мап” не абмяжоўваюцца. Ужо згодна з падпісанымі дамовамі трансфер беларускіх нафтапрадуктаў пераводзяць з партоў Літвы ў парты расійскія, а ў самой Беларусі ствараецца прарасійская партыя і пашыраецца беларуска-расійскае вайсковае супрацоўніцтва. А новым амбасадарам Расіі ў Беларусі зацверджаны чалавек, які мае досвед працы ў Савеце бяспекі, — Яўген Лук’янаў.
Ці можна лічыць, што прарасійскія сілы ў Беларусі атрымалі дазвол на фармаванне сваіх палітычных структур? Ці толькі змаганне з пратэстамі стала прычынай антыбеларускіх рэпрэсій? Што стаіць за новымі вайсковымі дамовамі і чаго чакаць ад чарговага расійскага амбасадара? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг Вольга Харламава.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.