Раварысту, які збіў бітай юнака, прызначылі 5 гадоў калоніі строгага рэжыму

Раварысту, які збіў бітай юнака, прызначылі 5 гадоў калоніі строгага рэжыму

У Мінску 12 верасня завяршыўся суд над Анатолем Грынкевічам. Суд прызнаў яго вінаватым у злосным хуліганстве з ужываннем зброі. Суд прызначыў Грынкевічу пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, піша onliner.by.

Таксама ў падсуднага канфіскуюць ровар. А ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды ён павінен заплаціць пацярпеламу 10 тысяч рублёў (прыкладна 5 тысяч долараў). Гэтыя грошы ён павінен заплаціць на працягу аднаго месяца.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён.

Пракурор прасіў пакараць Грынкевіча сямю гадамі пазбаўлення волі. У чэрвені мінчук збіў бітай 17-гадовага юнака, які не саступіў яму на роварнай дарожцы. У хлопца дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі