Разам лягчэй: у Празе пройдзе І з’езд беларусаў Чэхіі — стрым са Скеп’ян
Ніна Скеп'ян / Еўрарадыё
22 кастрычніка ў Празе пройдзе І з’езд беларусаў Чэхіі. Здавалася б, што дыяспара, якая жыве ў Чэхіі не адзін дзясятак гадоў, мусіла даўно наладзіць такія сустрэчы, але атрымалася інакш. Але менавіта сёння, калі часцяком у Еўропе гучаць заклікі да ўвядзення санкцый у дачыненні да беларусаў, такое аб’яднанне выглядае лагічным.
Якіх мэтаў імкнуцца дасягнуць беларусы Чэхіі і чаму за столькі гадоў вырашылі ўпершыню правесці з’езд? Ці лёгка сёння беларусам знайсці новы дом у Чэхіі і ці складана легалізавацца? Чаму ўлады Чэхіі раўняюць усіх беларусаў з лукашэнкаўскім рэжымам і як гэта перамагчы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кандыдатка гістарычных навук, заснавальніца Беларускага інстытута ў Празе, суарганізатарка І з’езда беларусаў Чэхіі Ніна Скеп’ян.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.