Разам з "украінскім дыверсантам" затрымалі 20 "саўдзельнікаў" — Лукашэнка
Лукашэнка расказвае пра атаку на Мачулішчы / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка заявіў, быццам беларускія спецслужбы затрымалі "дыверсанта", які зладзіў "спробу дыверсіі" на аэрадолме ў Мачулішчах.
Яго нібыта вылічылі і затрымалі ў Бараўлянах пад Мінскам. "У нейкім там асабняку садовага таварыства. У падвале — друкарня з рознага роду анучамі бэчэбэшнымі ды іншай літаратурай. Ну, мярзотнік пражываў там. Можаце зрабіць выснову. Пра што я заўсёды казаў — што нам ніколі нельга супакойвацца", — цытуе яго словы БЕЛТА.
Таксама былі затрыманыя 20 "саўдзельнікаў" на тэрыторыі Беларусі, заявіў Лукашэнка. Як распавядала Еўрарадыё, у вёсках каля Мачулішчаў напярэдадні адбыўся хапун, падчас якога затрымалі не менш за 20 чалавек.
У падрыхтоўцы атакі ў Мачулішчах Лукашэнка абвінаваціў кіраўніцтва ЦРУ і СБУ, а таксама заявіў, што расійскі самалёт А-50 падчас атакі істотна не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.